Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Абласная бібліятэка
Серада, 18 Верасень 2019 08:36

Віншаванне з 80-гадовым юбілеем

21 верасня адзначае 80-гадовы юбілей беларускі паэт, празаік, эсэіст і перакладчык, наш зямляк Васіль Жуковіч (нар. на Камянеччыне).

Пятніца, 13 Верасень 2019 10:10

Віншаванне з 80-гадовым юбілеем

Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі віншуюць з 80-гадовым юбілеем берасцейскага паэта, пісьменніка, даўняга сябра і чытача нашай ўстановы Івана Мельнічука. Іван Міхайлавіч — былы старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей. Зычым нашаму земляку моцнага здароў’я, творчага плёну і новых прыхільнікаў яго літаратурнай творчасці!

1 студзеня 2019 г. споўнілася 100 гадоў з дня ўтварэння Беларусскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а 17 верасня споўніцца 80 гадоў з дня уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

1 жніўня 2019 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу кніжная выстава «Сцвярджаю дабрыню...», прысвечаная юбілею паэта, публіцыста, заслужанага журналіста Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча (нар. 1939).

30 мая 2019 г. ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкі мір у гісторыі горада, краіны, свету», трэцяя з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).

27 мая 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі вучонага, пісьменніка, гісторыка, краязнаўца, аўтара навуковых манаграфій, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоля Гладышчука «Замок Берестейский. Книга третья. Res Publica».

13 мая 2019 г. вядомаму берасцейскаму пісьменніку спаўняецца 80 гадоў. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага шчыра віншуе Леаніда Філатава з днём народзінаў! Мы зычым нашаму сябру і актыўнаму чытачу добрага здароўя, радасці і творчага плёну!

18 красавіка 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі», другая з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).

5 красавіка ў дзіцячай харэаграфічнай школе мастацтваў імя В. М. Пагодзіна ў рамках праграмы адкрыцця «Брэст — культурная сталіца Садружнасці 2019» Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага экспанавала кніжную выставу «Брэст — культурная сталіца СНД».

28 сакавіка 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новага праекта «Гістарычныя сімвалы Берасця», у рамках якога запланавана правядзенне серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці.

Старонка 6 з 9